18.09.25
СУСТРЭЧА З ПАЭТЭСАЙ РАІСАЙ РАМАНЧУК.

Сёння ў дзіцячым садку адбылася  творчая сустрэча з   талентавітай   паэтэсай  Раісай Раманчук.

Раіса Міхайлаўна Раманчук нарадзілася ў в. Літараўшчына (на хутары) на Карэлічыне 20 красавіка 1957 года, скончыла славутую Варанчанскую школу, у Баранавічах вучылася ў вучылішчы і тэхнікуме, працавала на баваўняным аб’яднанні, жыла паэзіяй і самаахвярна яе далучала і далучае да дзетак, юнацтва і сталых людзей амаль па ўсёй Беларусі.

“….яе дзіцячая паэзія – гэта жывая крынічная,  мудрая размова вопытнага, прачулага мастака слова!”

ДАБРЫНЯ

У кватэру завітала Спадарыня Дабрыня,

Ложак хораша заслала, пакарміла кацяня,

Міскі, лыжкі і талеркі чыста вымыла яна,

І малому брату Жэньцы свае цацкі аддала,

Бляскам уся кватэра ззяе, нават зроблены салат…

Сёння Каця выхадная – не бяжыць у дзіцячы сад.