07.02.25
Няўжо зіма!

Нарэшце ЗІМА і новыя адкрыцці!
Сёння выхаванцы старэйшай групы 1 адправіліся на шпацыр, каб даследаваць зімовыя з'явы і ўсе дзівы, якія зіма нам нарэшце приподнесла. Дзеці з цікаўнасцю вывучалі сняжынкі, спрабуючы разгледзець іх унікальныя формы і ўзоры. Яны пагаварылі пра тое, як снег утвараецца, і якія зімовыя радасці ён прыносіць. Кожны змог адчуць мяккасць снегу і даведацца, як ён пахне.