Белая Русь 
«Беларусь – гэта наша зямля. Толькі мы самі ведаем, як павінна развівацца Беларусь, толькі мы вызначаем і будзем вызначаць стратэгію гэтага развіцця, толькі мы нясём рэальную адказнасць за сваю будучыню.» А.Г. Лукашэнка

Вышэйшым органам РГА «Белая Русь» з'яўляецца З'езд, які склікаецца па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз у пяць гадоў.

У перыяд паміж З'ездамі пастаянна дзейным кіруючым органам РГА «Белая Русь» з'яўляецца Рэспубліканскі Савет.

Рабочым органам РГА "Белая Русь" з'яўляецца Прэзідыум РС РГА "Белая Русь", які выбіраецца з ліку членаў РС РГА "Белая Русь".

Кантрольна-рэвізійным органам РГА "Белая Русь" з'яўляецца Цэнтральная кантрольна-рэвізійная камісія РГА "Белая Русь".

Усе вышэйназваныя органы абіраюцца тэрмінам на пяць гадоў.

РГА "Белая Русь" - некамерцыйная грамадская арганізацыя і адзіная крыніца яе фінансавання - членскія ўзносы.

Памер членскіх узносаў вызначаны Статутам і складае 0,3 працэнта месячнага даходу члена аб'яднання.

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" існуе з 2007 года. За гэты час арганізацыя зарэкамендавала сябе як высокаарганізаванае і мабільнае аб'яднанне, якое арганізавала шмат цікавых мерапрыемстваў і добрых спраў. Галоўнымі напрамкамі аб'яднання з'яўляюцца сацыяльна арыентаваная эканоміка, прыярытэтная адукацыя, развіццё асобы, паляпшэнне ладу жыцця грамадзян.

Акцыя "Нашы дзеці"
11.01.2025
разгарнуць » / « згарнуць
Акцыя «Спіну да спіны»
02.10.2024
разгарнуць » / « згарнуць
Старшыня першай арганізацыі РГА "БЕЛАЯ РУСЬ"
разгарнуць » / « згарнуць