Для таго каб зацікавіць выхаванцаў вывучэннем роднага слова выхавацель Савіч Алена Васільеўна аддае перавагу краязнаўству і этнаграфіі Беларусі.
Сёння на адкрытым занятку выхавацель даводзіла да ведама дзяцей інфармацыю пра беларускае народнае адзенне, пра адрозненні мужчынскага і жаночага народнага касцюма, пра асаблівсці геаметрычнага арнаменту, актывізуючы і замацоўваючы ў слоўніку дзяцей словы і выразы па данай тэматыцы.