Сёння ў дзіцячым садку адбылася творчая сустрэча з талентавітай паэтэсай Раісай Раманчук.
Раіса Міхайлаўна Раманчук нарадзілася ў в. Літараўшчына (на хутары) на Карэлічыне 20 красавіка 1957 года, скончыла славутую Варанчанскую школу, у Баранавічах вучылася ў вучылішчы і тэхнікуме, працавала на баваўняным аб’яднанні, жыла паэзіяй і самаахвярна яе далучала і далучае да дзетак, юнацтва і сталых людзей амаль па ўсёй Беларусі.
“….яе дзіцячая паэзія – гэта жывая крынічная, мудрая размова вопытнага, прачулага мастака слова!”
ДАБРЫНЯ
У кватэру завітала Спадарыня Дабрыня,
Ложак хораша заслала, пакарміла кацяня,
Міскі, лыжкі і талеркі чыста вымыла яна,
І малому брату Жэньцы свае цацкі аддала,
Бляскам уся кватэра ззяе, нават зроблены салат…
Сёння Каця выхадная – не бяжыць у дзіцячы сад.
