13.11.2025
Вяікія і славутыя песняры зямлі беларускай!

Плённай формай прыцягнення дзяцей  старэйшага ўзросту   да нацыянальна-моўнай адукацыі  выступае  правядзенне  тэматычнага  адукацыйнага  праекту   “ВЯЛІКІЯ І СЛАВУТЫЯ ПЕСНЯРЫ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ” .

У рамках праекта старэйшыя дашкольнікі знаёмяцца  з  творчсцю  выдатных беларускіх песняроў  Якуба   Коласа  і Янкі  Купалы. Работа у праекце дае дзецям  магчымасць    больш падрабязна  вывучыць  пастаўленае пытанне,   забяспечвае інтэграцыю   розных відаў дзіцячай дзейнасці.  Так,  сёння старэйшыя выхаванцы  знаёміліся з   верш ам  Я.  Коласа “Дуб”   і  перадавалі   вобраз   магутнага  і  разложыстага дуба  у  малюнку.

ДУБ.

Сілачом стаіць

Дуб разложысты.

І здалёк відаць

Пышны верх яго

А ўнізе пад ім

Нёман коціцца,

Срэбрам-стужкаю

Павіваецца…

Я. Колас